Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі патрабуе тлумачэньняў у Францыі наконт ператрусу ў хакейнай зборнай


Ілюстрацыйнае фота. Зборная Беларусі па хакеі падчас трэніроўкі

Зборную Беларусі ў хакеі, калі яна праводзіла ў Францыі гульні «Эўравыкліку» ў канцы мінулага тыдня і пачатку гэтага, абшукалі ў цягніку, расказаў відавочца «Прэсболу». У час ператрусу ў вагоне цягніка пільна аглядалі асабістыя рэчы гульцоў і трэнэраў, у тым ліку правяралі «кожную таблетку і ампулу» мэдыка каманды.

Старшыня хакейнай фэдэрацыі Беларусі Ігар Рачкоўскі заявіў «Прэсболу», што яго гэты ператрус абурае: маўляў, каб так сустракалі хоць адну зборную на мінулым чэмпіянаце сьвету ў Менску, тая б абвясьціла байкот.

Паводле яго, «гэта вельмі падобна на працяг гісторыі з нашымі весьлярамі» — Алімпіяда ў Рыё прайшла бязь іхнага ўдзелу празь сьляды забароненага мэльдонію, знойдзеныя падчас трэніровачных збораў у Францыі. Спартовае выданьне «Трыбуна» адзначае, што ў Францыі за допінг прадугледжаная крымінальная адказнасьць, таму праверкі праводзяць ня толькі антыдопінгавыя агенцтвы, але і жандары.

Беларуская фэдэрацыя хакею, кажа Рачкоўскі, рыхтуе афіцыйныя лісты ў Міжнародную фэдэрацыю хакею і да арганізатараў будучага чэмпіянату сьвету. Прэзыдэнт францускай фэдэрацыі хакею, паводле Рачкоўскага, ужо папрасіў прабачэньня і запэўніў, што ня быў у курсе падзеяў.

Міністэрства замежных спраў Беларусі ж напісала ў Twitter, што амбасада Беларусі ў Францыі падтрымлівае кантакт зь беларускай зборнай, і запатрабавала ў францускага боку тлумачэньняў з нагоды ператрусу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG