Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд фарбуе зялёнкай кантрабандную ялавічыну зь Беларусі


Упраўленьне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях актывізавала фарбаваньне зялёнкай кантрабандных партый мяса зь Беларусі.

Гэта выклікана павелічэньнем колькасьці спробаў правозу кантрабандным шляхам на тэрыторыю Расеі некандыцыйнай ялавічыны з тэрыторыі Беларусі, паведамляе ТАСС.

Паводле Рассельгаснагляду, гэта дазволіць скараціць сродкі на ўтылізацыю неліквіднага мяса. А сам тавар ужо ня ўдасца завезьці паўторна або перапрацаваць.

У Рассельгаснаглядзе сказалі, што раней зялёнка прымянялася рэдка. Аднак такі спосаб апрацоўкі мяса прадугледжаны расейскім заканадаўствам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG