Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гадоў 10 таму, калі я заглянуў у маю ўлюбёную музычную краму ў Празе, у джазавым аддзеле я раптам убачыў дыскі пад лэйблам, якога раней не сустракаў — ACT. Крама, відаць, толькі што падпісала дамову на продаж прадукцыі гэтага лэйблу.

«Гэта цяпер найцікавейшае, што адбываецца ў эўрапейскім джазе, — сказаў мне прадавец. — Цікавейшае, чым ECM».

Прадавец запомніў мяне як кліента, які амаль пры кожным наведваньні крамы закупляе па некалькі дыскаў з запісамі мюнхэнскай фірмы ECM, і спакушаў на далейшыя выдаткі.

Самым нечаканым для мяне аказалася тое, што фірма гуказапісу АСТ Music, як і ECM Манфрэда Айхэра, месьціцца ў Мюнхэне. Заснаваў яе ў 1992 годзе Сігфрыд «Сігі» Лёх, які раней амаль 30 гадоў адпрацаваў прадусарам і мэнэджэрам розных узроўняў у такіх фірмах гуказапісу як EMI, Philips, Liberty/United Artists Records, Warner, Electra i Atlantic Records.

У мінулым месяцы ACT Music адзначыла 25-годзьдзе сваёй дзейнасьці. Мне ня трэба выдаваць дыскаў мільённымі накладамі, каб падтрымаць свой бізнэс, кажа Сігі Лёх. Я выдаю пад лэйблам ACT толькі тое, што мне асабіста падабаецца — гэта філязофія нашага лэйблу, дадае ён. Да сёньняшняга дня са знакам якасьці ACT зьявіліся больш за 600 дыскаў з джазавай музыкай.

Я, канешне, стаў аматарам запісаў ACT, як раней ECM. І прызнаў рацыю згаданаму на пачатку прадаўцу — сапраўды, гэта найцікавейшае, што адбываецца ў сучасным джазе. Далучаю некалькі відэаролікаў з запісамі музыкаў, якія супрацоўнічаюць з ACT, каб і вас у гэтым пераканаць.

Швэдзкі трамбаніст Нільс Ландгрэн:

Польскі піяніст Лешэк Можджэр і швэдзкі басіст Ларс Данельсан:

Браты Юліян (труба) і Роман (піяніна) Васэрфур зь Нямеччыны:

Швэдзкая сьпявачка Вікторыя Талстой:

Амэрыканскі піяніст Віджай Аер:

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG