Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жызьнеўскі неўзабаве можа быць ушанаваны званьнем Героя Ўкраіны


Міхась Жызьнеўскі, архіўнае фота
Міхась Жызьнеўскі, архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў зьмены да закону «Пра дзяржаўныя ўзнагароды», якія дазволяць узнагародзіць званьнем Героя Ўкраіны некалькіх замежных грамадзян, якія загінулі ў часе Рэвалюцыі годнасьці ў 2014 годзе.

«Украіна ўдзячная і заўсёды будзе памятаць подзьвіг герояў Нябеснай сотні, якія аддалі самае каштоўнае — сваё жыцьцё. Аддалі яго ня толькі за свабоду нашай дзяржавы, але і за тое, каб захаваць дэмакратыю і свабоду ва ўсёй Эўропе і ва ўсім сьвеце», — адзначыў Пятро Парашэнка ў часе падпісаньня закону.

Украінскі прэзыдэнт дадаў, што, дзякуючы самаахвяраваньню герояў Нябеснай сотні, сярод якіх і трое замежных грамадзян, Украіна атрымала ўнікальны шанец якасна зьмяніць краіну. «На свой вялікі подзьвіг Нябесная сотня ішла сьвядома і без усялякага страху, гэтак жа як і сёньня ўкраінскія героі абараняюць нашу дзяржаву ад расейскага агрэсара на Данбасе. Яны абараняюць права Ўкраіны быць сапраўды незалежнай, пасьпяховай эўрапейскай краінай», — дадаў ён.

Вярхоўная Рада Ўкраіны 13 красавіка ўхваліла зьмены да закону «Пра дзяржаўныя ўзнагароды», згодна зь якімі званьне Героя Ўкраіны будзе прысвойвацца як выключэньне тым іншаземцам, якія ўжо «узнагароджаныя ордэнам Герояў Нябеснай сотні, а таксама за зьдзяйсьненьне выключнага геройскага ўчынку, зьвязанага з адстойваньнем канстытуцыйных прынцыпаў дэмакратыі, правоў і свабод чалавека падчас Рэвалюцыі годнасьці (лістапад 2013-га — люты 2014 году)».

З адпаведнай ініцыятывай Пятро Парашэнка выступіў пасьля сустрэчы з сем’ямі герояў Нябеснай сотні, што адбылася сёлета 20 лютага.

Ордэнамі Героя Нябеснай сотні пасьмяротна ўзнагароджаныя трое замежных грамадзян — Міхась Жызьнеўскі (Беларусь), Зураб Хурцыя і Давід Кіпіяні (Грузія).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG