Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На дзьвярах сядзібы БНФ напісалі прарасейскія лёзунгі. Партыя плянуе ўсталяваць камэру відэаназіраньня


Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч

Партыя БНФ паведаміла, што 1 траўня на дзьвярах менскай сядзібы БНФ зьявіліся «надпісы прарасейскага шавіністычнага характару». Камэры ў двары дома не зафіксавалі твары тых, хто рабіў надпісы.

«Гэтым разам мы, напэўна, ня будзем зьвяртацца ў міліцыю, — кажа Свабодзе старшыня БНФ Аляксей Янукевіч. — Будзем ладзіць відэаназіраньне, бо гэта ня першы выпадак, калі адбываецца „росьпіс“. Гэтым разам мы сваімі сіламі зацерлі надпіс, але, каб не было спакусы ў будучыні паўтараць такія выпадкі, будзе ўсталяваная камэра, каб, калі такое паўторыцца, мы мелі з чым зьвяртацца ў праваахоўныя органы».

Янукевіч кажа, што надпісы на дзьвярах пад’езду і шыльдзе партыі былі «прарасейскія», але партыя вырашыла не агучваць напісаныя лёзунгі, каб не ствараць «дадатковую спакусу» тым, хто гэтыя лёзунгі распаўсюджвае. Ён адзначае, што 22 ці 23 красавіка невядомыя таксама пашкодзілі шыльду на менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG