Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан лічыць, што ў яе паразе на выбарах вінаватыя Расея і ФБР


Гілары Клінтан
Гілары Клінтан

Былая кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан выказвае упэўненасьць у тым, што яна перамагла б на леташніх выбарах, калі б не расейскія хакеры і не дырэктар ФБР Джэймс Комі.

«Калі б галасаваньне адбылося 27 кастрычніка, а не 8 лістапада, я б выйграла», — заявіла ў аўторак Гілары Клінтан, выступаючы ў Нью-Ёрку на міжнароднай жаночай канфэрэнцыі.

У пачатку кастрычніка сайт Wikileaks апублікаваў зьвесткі, што выстаўлялі кандыдатку ад дэмакратаў у неспрыяльным сьвятле, якія, як запэўнівае Клінтан, былі выкрадзены расейскімі хакерамі з кампутара кіраўніка ейнага выбарчага штабу. А 28 кастрычніка дырэктар ФБР Джэймс Комі паведаміў, што ў сувязі з нядаўна адкрытымі абставінамі ён паўторна адкрывае справу аб выкарыстаньні Клінтан пэрсанальнага і неабароненага паштовага сэрвэра ў мэтах службовай перапіскі. 6-га лістапада, за два дні да выбараў, справа была закрытая, але страты, нанесеныя ёй рэпутацыі, паводле ацэнкі Клінтан, былі велізарныя.

Клінтан таксама вінаваціць у сваім паражэньні жанчынаненавісьніцкія настроі ў буйных сэгмэнтах электарату і «маральную тоеснасьць», якую прэса ўстанавіла паміж ёй і ейным рэспубліканскім апанэнтам.

Гаворачы пра Дональда Трампа, Клінтан параіла яму аддаваць ў сваіх паведамленьнях у «Твітэры» менш увагі замежнай палітыцы і больш увагі яе пэрсоне. «Я гатовая прыняць агонь на сябе», — пажартавала былая лідэрка дэмакратаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG