Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмʼер-міністар Чэхіі Собатка абвясьціў пра адстаўку ўраду


Міністар фінансаў Чэхіі Андрэй Бабіш (зьлева) і прэм'ер-міністар Багуслаў Собатка
Міністар фінансаў Чэхіі Андрэй Бабіш (зьлева) і прэм'ер-міністар Багуслаў Собатка

Прэмʼер-міністар Чэхіі Багуслаў Собатка абвясьціў у аўторак, што яго ўрад пойдзе ў адстаўку, паколькі яго сапернік міністр фінансаў і мільянэр Андрэй Бабіш ня здолеў растлумачыць паходжаньне сваіх капіталаў.

Саботка заявіў, што на гэтым тыдні ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Мілашам Зэманам, каб афіцыйна падаць у адстаўку. Гэты крок адлюстроўвае напружанасьць, якая склалася ў кіруючай кааліцыі прыкладна за шэсьць месяцаў да парлямэнцкіх выбараў. На думку Собаткі, ёсьць падазрэньні, што Бабіш, другі самы багаты бізнэсовец Чэхіі, пазьбягаў аплаты падаткаў. Узьніклі таксама сумневы адносна паходжаньня ягонага багацьця.

Бабіш узначальвае цэнтрысцкі рух АНО («Так» або «Асацыяцыя незадаволеных грамадзян»), які зьяўляецца фаварытам на маючых адбыцца выбарах у кастрычніку. Выбары могуць адкрыць яму дарогу да крэсла прэмʼер-міністра.

Бабіш, самы папулярны ўрадавы палітык, назваў рашэньне аб адстаўцы «незразумелым крокам». Ён сказаў, што прэмʼер-міністар сапсаваў усё, што зрабіў урад. «(Собатка) зьнішчае ўсё», — сказаў Бабіш у эфіры чэскага грамадзкага радыё. Ён цалкам адмаўляе абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Яны, па ягоных словах, сфабрыкаваныя сацыял-дэмакратамі, якія губляюць перад выбарамі падтрымку ў выбаршчыкаў, і якія вырашылі стварыць сабе палітычны капітал на скандале вакол аднаго з самых багатых грамадзянаў Чэхіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG