Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Кандрусевіч: Беларусі патрэбны закон аб рэстытуцыі


Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сказаў сёньня, што Беларусі патрэбны закон аб рэстытуцыі, падобны законам, якія былі прынятыя ў Літве, Латвіі і Расеі.

Як паведамляе сайт Catholic.by, выступаючы 2 траўня ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце РБ з дакладам пра ўзаемадзеяньне Касьцёлу і дзяржавы, герарх закрануў праблему вяртаньня Касцёлу забраных у савецкі час сакральных будынкаў.

Арцыбіскуп у гэтым кантэксьце прывёў прыклад магілёўскай катэдры, якая да сёньня не перададзеная парафіі і за якую мясцовая ўлада патрабуе плаціць арэнду.

«Пасьля трох пакаленьняў савецкага ліхалецьця ў Беларусі засталося вельмі мала гістарычных культавых будынкаў, якія раней належалі рэлігійным арганізацыям, — сказаў ён. — Гэта наша нацыянальная каштоўнасьць і спадчына, менавіта таму павінна быць створана дзяржаўная праграма па іх аднаўленьні».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG