Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладыя дэмакраты Эўропы аднагалосна запатрабавалі спыніць рэпрэсіі ў Беларусі


Дзень Волі ў Менску
Дзень Волі ў Менску

Кангрэс правацэнтрысцкай моладзі Эўропы, які прайшоў у харвацкім горадзе Дуброўніку, аднагалосна прыняў рэзалюцыю «Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі!».

У дакумэнце, сярод іншага, ад уладаў Беларусі патрабуюць «неадкладна спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскіх актывістаў у выглядзе незаконных арыштаў, судовага перасьледу, звальненьня з працы па палітычных матывах, выключэньня студэнтаў з навучальных устаноў».

«Рэзалюцыю па Беларусі ініцыявалі нашы сябры з моладзевага Дэмакратычнага альянсу Ўкраіны», — сказаў Свабодзе міжнародны сакратар «Маладых дэмакратаў», моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксей Кірыенка:

«Мы далучыліся да супольнасьці эўрапейскай моладзі толькі ў лютым 2017 году. Як і любы навічок, пакуль маем статус назіральніка. І гэта фармальна не дазваляе нам самастойна выносіць на разгляд кангрэсу свае прапановы. Таму мы вельмі ўдзячныя нашым украінскім сябрам за дапамогу ў пабудове дэмакратычнай Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG