Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША адклаў законапраекты аб санкцыях у дачыненьні да Крамля


Старшыня сэнацкага камітэту ў пытаньнях міжнародных дачыненьняў Боб Коркер

Амэрыканскія сэнатары вырашылі пакуль не даваць ходу законапраектам, якія ўзаконьваюць санкцыю супраць расейскіх грамадзян і карпарацый і прадугледжваюць дадатковыя штрафныя захады супраць расейскіх грамадзян, што маюць дачыненьне да кібэрапэрацый падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Пра гэта ў панядзелак абвясьціў старшыня сэнацкага камітэту ў пытаньнях міжнародных дачыненьняў Боб Коркер.

У студзені і лютым сэнатары ўнесьлі два законапраекты, мэта якіх зводзілася да кадыфікацыі існага рэжыму санкцый, уведзеных Злучанымі Штатамі ў адказ на анэксію Крыму, падтрымку Расеяй сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны і ўмяшаньня ў прэзыдэнцкую кампанію ў ЗША. Сэнатары асьцерагаліся, што прэзыдэнт Трамп можа пайсьці на адмену часткі санкцый дзеля пэрспэктывы супрацоўніцтва з Крамлём у вырашэньні сырыйскага канфлікту.

Як заявіў у панядзелак Боб Коркер, гэтая трывога разьвеялася: ніхто ня верыць, што прэзыдэнт заключыў з Расеяй «танную зьдзелку ў дачыненьні Сырыі». Коркер прапануе пачакаць канца расьсьледаваньняў умяшаньня Крамля ў амэрыканскі выбарчы працэс і вярнуцца да абмеркаваньня гэтых біляў пасьля апублікаваньня вынікаў.

Замест гэтых законапраектаў сэнатары маюць намер паставіць на галасаваньне законапраект, накіраваны на барацьбу з расейскай прапагандай у Эўропе і Злучаных Штатах.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG