У дакумэнце ад 1 траўня Дзярждэпартамэнт указвае на нядаўнія атакі ў Францыі, Расеі, Швэцыі і Злучаным Каралеўстве і заўважае, што групоўка «Ісламская дзяржава» і «Аль-Каіда» «маюць магчымасьць плянаваць і ажыцьцяўляць тэрарыстычныя атакі ў Эўропе».
У ведамстве адзначылі, што магчымымі аб’ектамі нападаў зьяўляюцца гандлёвыя цэнтры, урадавыя ўстановы, гатэлі, клюбы, рэстараны, рэлігійныя месцы, паркі, аэрапорты і гэтак далей.
Дзеяньне папярэдняга папярэджаньня ЗША адносна паездак у Эўропу перад зімовымі канікуламі скончылася ў лютым. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту заявіў, што цяперашняе папярэджаньне ня выкліканае канкрэтнай пагрозай, а хутчэй акцэнтуе ўвагу на пастаяннай рызыцы нападаў, асабліва перад летнімі вакацыямі. Дзеяньне папярэджаньня — да 1 верасьня.