Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белым доме пракамэнтавалі словы Трампа пра магчымую сустрэчу з Кімам


Шон Спайсэр
Шон Спайсэр

У Белым доме заяўляюць, што абставіны для сустрэчы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына пакуль не зьяўляюцца спрыяльнымі.

Прадстаўнік Белага дома Шон Спайсэр адзначыў, што не бачыць у бліжэйшай будучыні магчымасьцяў для сустрэчы двух лідэраў. Паводле яго слоў, Кім павінен прадэманстраваць «добрую волю».

Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што гатовы сустрэцца зь лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам «калі будуць падыходзячыя абставіны».

Гэтая яго заява зьявілася ў момант узмацненьня напружанасьці на Карэйскім паўвостраве праз ядзерную праграму Пхэньяну і апошнія выпрабаваньні балістычных ракет.

Адміністрацыя Трампа заяўляе, што гатовая да любых варыянтаў для ўрэгуляваньня сытуацыі зь ядзернай праграмай Паўночнай Карэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG