Лінкі ўнівэрсальнага доступу

HRW: Дамаск выкарыстаў нэрвова-паралітычны газ падчас апошніх нападаў


Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch (HRW) заяўляе пра новыя доказы, якія сьведчаць аб тым, што сырыйская ўлада ўжывала нэрвова-паралітычнае рэчыва падчас чатырох хімічных нападаў, пачынаючы са сьнежня.

Сярод іх і хімічная атака 4 красавіка ў Хан-Шэйхуне, падчас якой загінулі каля 100 чалавек, у тым ліку 30 дзяцей.

У справаздачы, апублікаванай 1 траўня, праваабаронцы адзначаюць, што гэтыя напады зьяўляюцца толькі часткай выкарыстаньня хімічнай зброі Дамаскам, што можа быць крымінальным злачынствам супраць чалавечнасьці.

«Выкарыстанне ўладай нэрвова-паралітычнага рэчыва зьяўляецца сьмяротнай эскаляцыяй», — адзначыў выканаўчы дырэктар Human Rights Watch Кэнэт Рот.

Праваабаронцы адзначаюць, што ня мелі магчымасьці правесьці расьсьледаваньне непасрэдна на месцы нападаў. Яны апыталі 60 відавочцаў і прааналізавалі фота і відэа ахвяраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG