Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці чакаецца 6 судоў за «акцыю белых аркушаў»


Затрыманыя актывісты знаходзяцца ў Ленінскім РАУС Берасьця, паведамілі праваабаронцы. Заўтра чакаюцца як найменей 6 судоў.

Берасьцейскі блогер Зьміцер Гарбуноў паведаміў з пастарунку, што яго зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.

У чым вінавацяць затрыманага разам з Гарбуновым актывіста Аляксандра Кабанава, пакуль не вядома.

Апрача Кабанава і Гарбунова ў Ленінскім РАУС знаходзяцца жыхары Берасьця, якіх затрымалі на «акцыі белых аркушаў» — Інга Абрамава, Аляксей Самайлюк, Павал Сачук, і яшчэ адзін хлапец, імя якога пакуль невядомае.

Як распавёў берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, верагодна, што ўсіх затрыманых будуць судзіць у аўторак у Ленінскім судзе Берасьця. Ноч актывісты правялі ў пастарунку.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG