Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў пра супэпрадукт, які падаўжае наша жыцьцё


Мы ўжо пісалі пра фасолю і іншыя бабовыя культуры, які вельмі карысныя для здароўя чалавека. Але ўсё новыя і новыя дасьледаваньні мэдыкаў паказваюць на важнасьць бабовых для здароўя і працяглага здаровага жыцьця.

Пра гэта на сайце sharecare.com піша Тэйлар Лупоў.

Калі вы шукаеце ежу, якая задаволіць голад, насыціць надоўга, утрымлівае ў сабе дастаткова клятчаткі і бялку, і яшчэ палепшыць здароўе, то гэта якраз фасоля, гарох і сачавіца.

Адсутнасьць у рацыёне бабовых павялічвае рызыку мэтабалічнага сындрому — набору фактараў рызыкі, уключна з высокім крывяным ціскам і высокім узроўнем цукру ў крыві.

Асабліва спрыяльныя бабовыя культуры для жанчын. Дасьледчыкі сьцьвярджаюць, што жанчыны, якія ня маюць у сваім рацыёне бабовыя, маюць больш высокі ўзровень сьмяротнасьці.

Таксама навукоўцы кажуць, што бабовыя вельмі важныя для нашага здароўя ў так званай кароткай пэрспэктыве. Яны здольныя прадухіляць некаторыя хваробы і паляпшаюць агульны стан здароўя.

Вось чаму мы павінны есьці бабовыя:

1. Фасоля зьніжае ўзровень халестэрыну. У адным кубку фасолі ўтрымліваецца 60 працэнтаў дзённай нормы расьліннага валакна.


2. Бабовыя зьмяншаюць рызыку дыябэту, бо за кошт нізкай глікемічнай нагрузкі на арганізм, рэгулююць узровень цукру ў крыві.


3. Бабовыя змагаюцца з ракам. Расьлінныя валокны ў бабах здольныя змагацца зь некаторымі відамі раку стрававальнай сыстэмы. А бабовыя цёмнага колеру ўтрымліваюць у сабе шмат акнтыаксыдантаў і флаваноідаў, якія таксама дапамагаюць арганізму змагацца з ракавымі клеткамі.


4. Бабовыя дапамагаюць кантраляваць вагу, бо ўтрымліваюць у сабе мала калёрый. Таксама і расьлінныя валокны спрычыняюцца да здаровага мэтабалізму.

XS
SM
MD
LG