Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На саміце ЭЗ ухвалена стратэгія перамоваў аб Brexit


Лідэры 27 краінаў Эўрапейскага Зьвязу аднагалосна ўхвалілі стратэгію перамоваў аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ (Brexit).

Плян зацьверджаны, справядлівы палітычны мандат для перамоў гатовы, заявіў кіраўнік Эўрапейскай Рады Дональд Туск на саміце ў Брусэлі ў суботу.

Удзельнікі саміту таксама дамовіліся, што абмеркаваньне новай гандлёвай дамовы з Брытаніяй можа пачацца толькі пасьля таго, як Лёндан пагодзіцца ўлічыць ўсе вылучаныя ЭЗ ўмовы ў галіне правоў грамадзян, прыме закон па Brexit і вырашыць пытаньне з Паўночнай Ірляндыяй.

Гаворка ідзе пра лёс трох мільёнаў грамадзян ЭЗ, якія жывуць ў Брытаніі, і мільёне брытанцаў, якія жывуць у Эўразьвязе — аб іх сацыяльнай абароне, пэнсіях і мэдычнай страхоўцы. У тым, што тычыцца брытанскай правінцыі Паўночная Ірляндыя, у выпадку яе далучэньня да Рэспублікі Ірляндыя Эўразьвяз абавязуецца пакінуць яе ў сваім складзе.

На днях брытанскі прэм’ер-міністарр Тэрэза Мэй абвінаваціла ЭЗ у «змове супраць Вялікабрытаніі» ў славеснай сварцы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель, якая заявіла, што ў Лёндану «застаюцца ілюзіі адносна перамоваў з ЭЗ».

XS
SM
MD
LG