Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Санкт-Пецярбургу затрыманыя дзясяткі ўдзельнікаў акцыі «Надакучыў» ФОТА


Банэр сёньняшняй акцыі.

Пра гэта паведамляе рух «Адкрытая Расія». Паводле карыстальнікаў сацыяльных сетак, паліцыянты ўжывалі да актывістаў сілу.

Акцыі «Надакучыў» руху «Адкрытая Расія» праходзяць сёньня ў многіх гарадах Расеі. Мэта акцыі — запатрабаваць ад Уладзіміра Пуціна адмовіцца ад удзелу ў выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2018 годзе. У Маскве некалькі дзесяткаў актывістаў накіроўваюцца да будынка адміністрацыі прэзыдэнта, каля якога дзяжураць сотні паліцэйскіх.

Раней у Кемераве на акцыі «Надакучыў» былі затрыманыя каля 20 актывістаў. У Іжэўску, Горна-Алтайску, Новакузнецку і Цюмені ў паліцыю трапілі арганізатары пратэстаў.

У некалькіх гарадах, у тым ліку ў Новасібірску і Томску, акцыі ўжо прайшоў, яшчэ ў некалькіх — Уфе, Пярмі, Чалябінску, Саратаве, Кургане, Ульянаўску, Казані, Кіраве, Туле, Ніжнім Ноўгарадзе і Растове-на-Доне — праходзяць у цяперашні час.

XS
SM
MD
LG