Пра гэта паведаміў журналістам у Менску намесьнік міністра інфармацыі Беларусі Аляксандар Карлюкевіч.
«Чакаецца з 1 па 7 траўня прэс-тур кітайскіх журналістаў у Беларусь. Будуць прадстаўнікі каля 40 розных выданьняў, інфармацыйных агенцый, электронных СМІ працаваць у нашай краіне», — цытуе Інтэрфакс намесьніка міністра.
Ён сказаў, што будзе арганізавана трансьляцыя сустрэчы Лукашэнкі з кітайскімі журналістамі.