Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марына Адамовіч шукае Міколу Статкевча ў судах 


Мікола Статкевіч

Месцазнаходжаньне Мікалая Статкевіча дагэтуль невядомае, ягоны тэлефон адключаны ад учорашняга дня.


Пра гэта карэспандэнту Свабоды распавяла жонка палітыка Марына Адамовіч.


«Спрабую тэлефанаваць у суды, але там пакуль не адказваюць. Альбо у іх няма інфармацыі. Усе так званыя праваахоўныя не адказваюць. Ну ў КДБ трэба ехаць асабіста. Нават калі туды прыедзеш, яны нічога не кажуць. Але спрабаваць трэба. Буду тэлефанаваць. На Акрэсьціна мяне ўжо па голасе пазнаюць. Я спадзявалася, што хоць нанач прывязуць, калі там затрымалі. Патэлефанавала ўсюды, куды магла. Чамусьці дзяжурны па горадзе за ўсю ноч не зьняў ніводнага разу слухаўку. Таму я проста ў шоку адносна сытуацыі, якая тычыцца бясьпекі грамадзян. Зараз паеду ў КДБ, на Валадарку. У мяне нічога больш не засталося. І буду пісаць заяву ў пракуратуру, калі Мікола не знойдзецца цягам дня ў судах», — сказала Марына Адамовіч.

«Калі яны вырашылі яго закрыць перад 1-м траўня, то яны павінны яго сёньня асудзіць. Гэта мая такая лёгіка, чалавечая. А якая ў іх я не ведаю», — дадае Марына Адамовіч.

На 1 траўня Мікалай Статкевіч арганізуе чарговую вулічную акцыю. Ён перадаў у Менгарвыканкам сваю заяву, у якой паведаміў аб правядзеньні 1 траўня сьвяточнага сходу на Кастрычніцкай плошчы.


«У адпаведнасьці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненьнямі, паведамляю пра намер Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу далучыцца да сьвяткаваньня дзяржаўнага сьвята — Дня Працы 1 траўня, і правесьці ў гэты дзень на Кастрычніцкай плошчы Менску сьвяточны сход», — гаворыцца ў заяве.

Калі за два дні да Маршу на Дзень Волі Мікола Статкевіч таксама перастаў выходзіць на сувязь, пазьней высьветлілася, што яго затрымалі і пратрымалі ў сьледчым ізалятары КДБ. Тады яго выпусьцілі толькі 27 сакавіка. Марына Адамовіч дапускае, што гэтым разам можа паўтарыцца той жа сцэнар.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG