Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы рэпатрыянтам будуць плаціць дапамогу і дазволяць карыстацца бясплатнай мэдыцынай


Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў зьмены ў Законе аб рэпатрыяцыі. Права на вяртаньне маюць палякі аж да чацьвёртага пакаленьня.

Рэпатрыянтам цяпер чалавек, які прыбыў на тэрыторыю Польшчы на падставе нацыянальнай візы, выдадзены з мэтай рэпатрыяцыі і пастаяннае пражываньне ў Польшчы, паведамляе Польскае радыё.

У краіне створаць спэцыяльныя адаптацыйныя цэнтры для рэпатрыянтаў і вылучаць штомесячную дапамогу ў памеры 200 злотых (45 эўра).

Рэпатрыянты змогуць атрымліваць таксама іншую фінансавую дапамогу і карыстацца мэдыцынскімі паслугамі.

Закон уступіць у сілу 1 траўня. Паводле ацэнак экспэртаў, у выніку прыняцьця закону ў Польшчу можа вярнуцца каля 10 тысяч нашчадкаў палякаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG