Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі Францішак: нельга чыніць гвалт імем Бога


Усе рэлігійныя лідэры павінны адзіным фронтам выступіць супраць рэлігійнага экстрэмізму, які спараджае нянавісьць і гвалт. Пра гэта заявіў Папа Рымскі Францішак, які пачаў у пятніцу двухдзённы візыт у Эгіпет.

Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Каіры, у Вышэйшым савеце па справах ісламу, пантыфік падкрэсьліў, што імем бога нельга рабіць ніякага гвалту.

Галоўная мэта візыту Францішка — палепшыць адносіны паміж католікамі і мусульманамі.

10 красавіка ў Эгіпце быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча — пасьля сэрыі выбухаў 9 красавіка ў хрысьціянскіх цэрквах, калі загінулі 45 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG