Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія БАЖ знайшла парушэньні прафэсійнай этыкі ў артыкуле «Саюз анёлаў і ворагаў»


Камісія па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў пастанавіла, што ў матэрыяле Марыны Коктыш «Саюз анёлаў і ворагаў» дапушчаныя парушэньні прафэсійнай этыкі.

Як гаворыцца ў рашэньні, прынятым 28 красавіка, «прыкметаў мовы варожасьці ў матэрыяле не зафіксавана. У той жа час у ім утрымліваецца шэраг ніяк не аргумэнтаваных сьцьвярджэньняў».

Між іншым, камісія адзначыла, што ў матэрыяле ёсьць недакладная інфармацыя адносна страты маёмасьці Саюзу беларускіх пісьменьнікаў у сувязі зь нібыта здачай свайго офіса пад штаб аднаго з апазыцыйных кандыдатаў. Згодна з прадстаўленымі дакумэнтамі, маёмасьць была страчана раней.

«Камісія вымушана адзначыць таксама, што ў матэрыяле не даецца слова тым, каго аўтар падвяргае крытыцы, інакш кажучы — арганізатарам зьезду, другому боку канфлікту», — гаворыцца ў пастанове камісіі па этыцы БАЖ.

Саюз беларускіх пісьменьнікаў падаў заяву ў камісію па этыцы БАЖ у зьвязку з артыкулам Марыны Коктыш «Саюз анёлаў і ворагаў», надрукаваным у газэце «Народная Воля».

У ім, на думку СБП, тэндэнцыйна асьвятляецца правядзеньне ХVІІ справаздачна-выбарчага зьезду ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў». А таксама ёсьць скажэньне фактаў, мова варожасьці, маніпулятыўныя сьцьвярджэньні і ацэнкі. Усё гэта, як лічаць заяўнікі, дыскрэдытуе дзейнасьць старэйшай прафэсійнай творчай арганізацыі, абражае гонар і годнасьць сотняў беларускіх літаратараў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG