Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку аштрафавалі за сустрэчу вязьняў зь бел-чырвона-белым сьцягам


Belarus - Trial of Syarhej Parsyukevich, 22Apr2008
Belarus - Trial of Syarhej Parsyukevich, 22Apr2008

Маскоўскі раённы суд Менску аштрафаваў на 15 базавых велічынь (345 рублёў) актывістку Маю Навумаву.

Яе пакаралі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая прайшла 30 сакавіка каля турмы на Акрэсьціна. Калі сустракалі з «сутак» актывіста Абʼяднанай грамадзянскай партыі Дзьмітрыя Кавалгіна, Мая Навумава трымала ў руках вялікі бел-чырвона-белы сьцяг. Судзілі Маю Навумаву завочна.

Раней менскія суды прысудзілі штрафы сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу, прэс-сакратару Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганьне Красулінай і актывісту АГП Дзьмітрыю Кавалгіну — па 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за дзеяньні падчас сустрэчы Кавалгіна з «сутак» на Акрэсьціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG