Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп ў інтэрвію Reuters: «Я думаў, што быць прэзыдэнтам значна лягчэй»


Дональд Трамп у прэзыдэнцкім кабінэце.
Дональд Трамп у прэзыдэнцкім кабінэце.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп па выніках 100 дзён свайго знаходжаньня ва ўладзе даў інтэрвію агенцтву Reuters. Паводле Трампа, ён не чакаў, што праца прэзыдэнтам ЗША будзе для яго настолькі цяжкай.

«Мне падабалася тое жыцьцё, якое ў мяне было раней. У ім так шмат усяго адбывалася, — сказаў Трамп. — А ў гэтым новым жыцьці мне даводзіцца працаваць значна больш, чым раней. Я думаў, што будзе лягчэй».

Звычайна прэзыдэнты, якія нядаўна заехалі ў Белы дом, больш за ўсё скардзяцца на тое, што ў іх няма ніякай магчымасьці застацца адным, і што з іх жыцьця зьнікла само паняцьце «privacy». Трамп кажа, што да адсутнасьці прыватнасьці ён прывык даўно, «яшчэ ў мінулым жыцьці» эксцэнтрычнага мільярдэра, жанатага на супэрмадэлі. Але ўсё роўна, паводле яго слоў, для яго стала сюрпрызам, наколькі мала прасторы для «асабістага жыцьця» ў яго ёсьць на пасадзе прэзыдэнта.

Паводле Трампа, ён усё яшчэ прывыкае да таго, што яго 24 гадзіны ў суткі ахоўваюць супрацоўнікі спэцслужбаў, і гэта накладае пэўныя абмежаваньні на тое, што ён можа і ня можа рабіць.

Ты жывеш як у кокане.

«Ты жывеш як у кокане, таму што цябе так ахоўваюць, што ты наогул нікуды не можаш пайсьці», — сказаў ён.

Трамп дадаў, што больш за ўсё сумуе па магчымасьці самастойна кіраваць машынай. «Я хачу сам сесьці за стырно і весьці машыну, але мне больш не дазваляюць вадзіць», — паскардзіўся ён.

Тым не менш атачэньне Трампа заўважае, што ён, нягледзячы на сваю пасаду, па-ранейшаму працягвае мець зносіны з сябрамі і калегамі зь «мінулага жыцця» і рэгулярна тэлефануе ім, калі яму патрэбна парада або пазытыўныя эмоцыі.

Трамп быў абраны прэзыдэнтам ЗША 8 лістапада 2016 году, атрымаўшы цяжкую перамогу над кандыдаткай ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. Афіцыйна ён заступіў на пасаду 20 студзеня 2017 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG