Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе завялі крымінальную справу за вяртаньне вуліцам савецкіх назваў


Міхеіл Саакашвілі, экс-губэрнатар Адэскай вобласьці.

У Адэсе заведзена крымінальная справа ў сувязі зь вяртаньнем ранейшых назваў вуліцам, пераназваным пры губэрнатары Міхеіле Саакашвілі ў рамках так званай дэкамунізацыі.

На сайце пракуратура Адэскай вобласьці паведамляецца, што справа расьсьледуецца паводле артыкулу аб прапагандзе камуністычнага і нацыянал-сацыялістычныя рэжымаў, а таксама распаўсюджваньне іх сымболікі.

Напярэдадні гарадзкі савет Адэсы вярну ранейшыя назвы праспэкту Жукава, вуліцы і завулку Бабушкіна, вуліцам Бірукова, Церашковай, Ганчарова, Абнорскага, Бялінскага, Бадаева, Багданава. Чыноўнікі патлумачылі, што гэтыя вуліцы не падпадаюць пад дзеяньне закону аб дэкамунізацыі.

Ва Украіне з траўня 2015 году дзейнічае прыняты Вярхоўнай Радай закон «Аб асуджэньні камуністычнага і нацысцкага таталітарных рэжымаў ва Ўкраіне і забароне прапаганды іх сымболікі». Закон, у прыватнасьці, загадвае зьмяніць усе геаграфічныя назвы, якія зьвязаны з савецкім партыйным кіраўніцтвам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG