Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жлобінскім раёне выявілі радовішча нафты — да 800 тысяч тон


Новае радовішча нафты выявілі ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці, паведамляе партал tut.by са спасылкай на міністэрства прыроды.

Паводле папярэдніх дадзеных, геалягічныя запасы новай залежы складуць ад 350 да 800 тысяч тон. Больш дакладную лічбу адмыслоўцы назавуць пасьля далейшых дасьледаваньняў.

У студзені было адкрытае яшчэ адно радовішча ў раёне Рэчацка-Вішанскага разлому і атрымала назоў «Угольскае».

Патрэба Беларусі ў нафце складае прыблізна 9 мільёнаў тон у год.

XS
SM
MD
LG