Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У бальніцы ў цэнтры Бэрліну адбылася страляніна, нападнік паранены


У цэнтры Бэрліну ў аддзяленьні неадкладнай дапамогі гарадзкой бальніцы адбылася перастрэлка. Невядомы напаў на паліцыянтаў і быў паранены. Пра гэта паведамляе агенцтва DPA.

Месца здарэньня ў раёне Кройцбэрг ачэплена паліцыяй. Ідзе сьледзтва, матывы нападніка высьвятляюцца.

У сталіцы Нямеччыны захоўваюцца павышаныя меры бясьпекі пасьля леташняга тэракту ў цэнтры гораду. 19 сьнежня 2016 году грузавік заехаў у натоўп на калядным кірмашы. Загінулі 12 чалавек, 48 — атрымалі раненьні. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG