Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка: Нафтагазавыя дамоўленасьці поўнасьцю выконваюцца


Уладзімер Сямашка
Уладзімер Сямашка

Віцэ-прэмʼер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што дамоўленасьці Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна па нафце і газу поўнасьцю выконваюцца.

«Па-першае, мы аднавілі абʼём паставак нафты — 24 млн тон у год. Па нафце адносіны адрэгуляваныя да 2024 году ўключна. З нас зьняты нявыгадны для нас абавязак пастаўляць у Расею 1 млн тон высокаактанавага паліва. Усе пастаўкі нафты будуць ісьці толькі трубаправодам, гэта выгадна, бо чыгуначныя пастаўкі нерэнтабэльныя», — цытуе БелТА Ўладзімера Сямашку.

Паводле Сямашкі, Беларусь і Расея да канца траўня павінны выпрацаваць прынцыповыя падыходы па стварэньні базавых умоў фармаваньня і функцыянаваньня адзінага рынку газу.

На пачатку 2019 году гэтыя прынцыпы будуць прапанаваныя іншым партнэрам па Эўразійскім эканамічным саюзе.

«Мы дамовіліся з Расеяй, што калі раптам зь нейкіх прычын не захочуць нашы партнэры, тады мы рынак газу будзем ствараць на дваіх — РФ і Беларусь», — сказаў Сямашка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG