Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: Усіх маракоў з расейскага карабля ўратавалі


Карабель «Ліман» праходзіць праз Басфор 21 кастрычніка 2016 году

Прадстаўнікі Берагавой аховы Турэччыны абвясьцілі, што ўсе, хто быў на борце расейскага выведнага карабля «Ліман», які 27 красаваіка атрымаў прабоіну непадалёк ад Басфору, выратаваныя. Раней паведамлялася, што бязь вестак зьніклі 15 маракоў.

Турэцкая газэта Hurriyet са спасылкай на Берагавую ахову краіны паведамляе, што выратаваны 78 чалавек, якія знаходзіліся на борце расейскага судна.

Агентва «Новости», таксама цытуючы паведамленьне Берагавой аховы Турцыі, пиша, што 78 — агульная колькасьць эвакуяваных зь «Ліману» і судна «Ашот-7», якое перавозіла жывёлу і ішло пад сьцягам афрыканскай дзяржавы Тога.

XS
SM
MD
LG