Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі і тагалеcкі караблі сутыкнуліся каля Басфору — 15 чалавек зьніклі бязь вестак


Карабель «Ліман» праходзіць праз Басфор 21 кастрычніка 2016 году
Карабель «Ліман» праходзіць праз Басфор 21 кастрычніка 2016 году

Расейскі выведны карабель «Ліман» у чацьвер за 40 кілямэтраў на паўночны захад ад пратокі Басфор атрымаў прабоіну ў выніку сутыкненьня з іншым суднам і пацярпеў катастрофу. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Расеі.

Паводле міністэрства, экіпаж карабля спрабуе уратаваць яго. Агенцтва Associated Press паведамляе, што 15 чалавек з карабля прапалі без вестак.

Інцыдэнт адбыўся ў чацьвер у 11:53 у паўднёва-заходняй частцы Чорнага мора. «Ліман» сутыкнуўся з суднам «Ашот-7», якое перавозіла жывёлу і ішло пад сьцягам афрыканскай дзяржавы Тога.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG