Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пацікавіўся «насьцярожвальнымі фактарамі» ў Румаса


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка 27 красавіка абмеркаваў эканамічныя пытаньні са старшынёй праўленьня Банку разьвіцьця Сяргеем Румасам.

«Хацеў бы, каб вы мне ахарактарызавалі сытуацыю ў эканоміцы і, натуральна, у крывяноснай сыстэме нашай эканомікі — фінансах. Як прафэсійны банкір, як фінансіст, як чалавек, які нямала прапрацаваў ва ўрадзе, вы гэта адчуваеце. Магчыма, у вас будуць нейкія насьцярожвальныя фактары. Я хацеў бы, калі яны ёсьць, каб вы мяне папярэдзілі і выклалі мне гэтыя факты», — цытуе БелТА Лукашэнку.

Паводле Лукашэнкі, «гэта будзе вельмі важна для прыняцьця рашэньня ў будучыні».

Лукашэнка таксама пацікавіўся ў Румаса, што трэба зрабіць Нацбанку і, магчыма, ураду.

«Тым больш што я вас прасіў, каб вы трымалі руку на пульсе і пастараліся акумуляваць сытуацыю ў банкаўскім асяродзьдзі».

На сустрэчы размова ішла пра сытуацыю ў сфэры дрэваапрацоўкі і пра адраджэньне Палесься.

Таксама Лукашэнка патлумачыў, чаму 30% азімых пасеваў сёлета загінулі.

«Таму што пасеялі азімыя на нізкіх глебах, мэліяраваных, і там, натуральна, увесну стаіць вада. Вымаклі пасевы. Пытаньне, навошта на такіх палях сеяць збожжавыя азімыя? Там трэба было б лепш апрацоўваць травы», — сказаў Лукашэнка.

Сяргей Румас — былы намесьнік старшыні ўраду Беларусі (2010–2012), пра яго казалі, што ў Саўміне ён быў прыхільнікам рынкавых рэформаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG