Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: прычынай крушэньня Ту-154 у Чорным моры стала перагрузка самалёта


Прычынай крушэньня Ту-154 Міністэрства абароны Расеі ў Чорным моры стала тое, што самалёт быў перагружаны, сьцьвярджае «Газета.Ru» са спасылкай на неназваных спэцыялістаў, якія ўдзельнічаюць у расьсьледаваньні катастрофы.

Паводле дадзеных выданьня, з прычыны поўнай дазапраўкі ў аэрапорце Адлера вага Ту-154 пры вылеце складала каля 110 тон пры нарматыўнай ўзьлётнай вазе ў 98 тон. Пілёты, як паведамляе «Газета.Ru», ня ведалі, што самалёт перагружаны.

Ту-154 Міністэрства абароны Расеі пацярпеў крушэньне 25 сьнежня 2016 году падчас набору вышыні. На борце знаходзіліся 92 чалавекі, у іх ліку ўдзельнікі ансамбля песьні і танца імя Аляксандрава, кіраўнік фонду «Справядлівая дапамогу» Лізавета Глінка, журналісты і вайскоўцы. Самалёт накіроўваўся ў Сырыю.

Газэта «Коммерсант» раней паведамляла, што прычынай крушэньня Ту-154 стала памылка пілётаў.

Расьсьледаваньне катастрофы працягваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG