Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пачаў штрафную працэдуру супраць Вугоршчыны праз унівэрсытэт Сораса


Эўразьвяз пачаў штрафную працэдуру адносна Вугоршчыны з прычыны закона аб вышэйшай адукацыі, які паставіў пад пагрозу заснаваны мэцэнатам Джорджам Сорасам Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт.

Як паведамляе агенцтва Reuters, у Будапэшт быў накіраваны ліст з паведамленьнем аб пачатку праверкі. Само разьбіраньне можа зацягнуцца на некалькі гадоў.

У Брусэлі лічаць, што вугорскі ўрад парушае нормы ЭЗ аб прадстаўленьні паслуг. На думку крытыкаў новага закону аб адукацыі, ён накіраваны на ліквідацыю незалежнага Цэнтральна-Эўрапейскага ўнівэрсытэту. Паводле слоў прэм’ер-міністра Віктара Орбана, той факт, што навучальная ўстанова выдае амэрыканскі і эўрапейскі дыплёмы, робіць канкурэнцыю з вугорскімі ВНУ несумленнай.

Эўрапейская камісія пагражае падаць на Вугоршчыну ў суд з прычыны новых мер.

У падтрымку ўнівэрсытэту выступіла амбасада ЗША ў Вугоршчыне, Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША і Вугорская акадэмія навук. У вугорскім урадзе ўжо прапанавалі кампраміс — выдаваць дыплёмы праз партнэрскую школу. Ва ўнівэрсытэце заявілі, што гатовыя да перамоваў, але наўпрост ўлады да іх не зьвярталіся.

XS
SM
MD
LG