Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка зрабіў падарунак Сьвята-Міхайлаўскай царкве ў Ляскавічах


Прэзыдэнты Беларусі ды Ўкраіны Аляксандар Лукашэнка ды Пятро Парашэнка ў Сьвята-Міхайлаўскай царкве ў Ляскавічах памаліліся за мір і дабрабыт украінскага і беларускага народаў.

Як паведамілі Радыё Свабода ў прэсавай службе Пятра Парашэнкі, малітву адправіў настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы ігумен Аляксей, які назваў сустрэчу кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны знакавай падзеяй і падарыў ім абраз «Тайная вячэра», як сымбаль адзінства і згоды хрысьціянаў.

У сваю чаргу Пятро Парашэнка падарыў ігумену Аляксею абраз «Чарнобыльскі Спас».

«Прэзыдэнт Украіны таксама пагутарыў з мясцовымі жыхарамі, падзякаваў за цёплы прыём на беларускай зямлі і адзначыў, што ўкраінскі і беларускі народы цалкам унікальныя ў сваёй гасьціннасьці», — паведамілі ў прэсавай службе Пятра Парашэнкі.

Сьвята-Міхайлаўская царква ў вёсцы Ляскавічы была ўзьведзеная ў 1879 годзе. Аднак у 1930 годзе храм быў зачынены і да нашых дзён не захаваўся. У 1993 годзе на яе месцы была пабудаваная новая царква.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG