Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эстонію прыбылі самыя сучасныя амэрыканскія баявыя самалёты


F-35 на вайсковай базе Эмары ў Эстоніі
F-35 на вайсковай базе Эмары ў Эстоніі

Два самыя сучасныя амэрыканскія баявыя самалёты зьнішчальнікі-бамбавікі F-35 прыбылі ў аўторак у Эстонію, дзе яны на працягу некалькіх тыдняў будуць выкарыстоўвацца амэрыканскімі пілётамі для навучальных палётаў.

Першая часовая дысьлякацыя ў Эўропе самалётаў-няўгледак пятага пакаленьня разглядаецца Злучанымі Штатамі і іх саюзьнікамі як сымбалічная акцыя. Выкарыстаньне самалётаў у навучальных мэтах у Эўропе дазволіць пілётам бліжэй пазнаёміцца з умовамі дзеяньняў у эўрапейскім рэгіёне і яшчэ раз запэўніць «саюзьнікаў і партнэраў у прыхільнасьці ЗША падтрыманьні міру і стабільнасьці» у гэтай частцы сьвету, гаворыцца ў заяве камандаваньня амэрыканскіх ВПС у Эўропе.

Згодна з амэрыканскімі крыніцамі, падчас палётаў сярод іншага самалёты павінны прадэманстраваць свае здольнасьці хавацца ад расейскіх радараў, разьмешчаных на межах з краінамі Балтыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG