Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча на траціну зьнізіць мінімальную суму для Tax free


Міністэрства фінансаў Польшчы апублікавала праект пастановы аб зьніжэньні мінімальнай сумы, пасьля якой за пакупкі ў краіне на мяжы вярнуць падаткі паводле сыстэмы Tax free, перадае «Польскае радыё».

Ад 1 чэрвеня 2017 году, калі пастанова набудзе сілу, мінімальная сума для Tax free складзе 200 злотых (каля 94 беларускіх рублёў, або каля 46,7 эўра) замест сёньняшніх 300 злотых.

Наагул жа ў Эўразьвязе вяртаньне падатку ўжываецца для пакупак на суму ад 175 эўра, калі канкрэтная дзяржава ня зьнізіць суму для пакупак у сваіх межах. У Літве мінімальная сума для Tax free — 55 эўра, у Латвіі — 44 эўра. У Беларусі жа для іншаземцаў вызначаная сума ў 80 беларускіх рублёў (каля 40 эўра) для ўдзелу ў Tax free.

Прычынай зьніжэньня ў Польшчы называецца скарачэньне таваразвароту малых сямейных прадпрыемстваў, што бяруць удзел у праграме Tax free, пасьля леташняга павелічэньня мінімальнай сумы з 200 да 300 злотых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG