Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС


Узьведзеньне новага саркафагу над чацьвёртым блёкам ЧАЭС, лістапад 2016
Узьведзеньне новага саркафагу над чацьвёртым блёкам ЧАЭС, лістапад 2016

Падзеі 26 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

26 красавіка 1986 году выбухнуў чацьвёрты блёк Чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя. Традыцыйна ў гэты дзень у Менску адбываецца мэмарыяльнае шэсьце «Чарнобыльскі шлях».

Чарнобыль пасьля катастрофы

Таксама ў гэты дзень

1740 — была заснаваная Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, што належала князям Радзівілам.

1989 — Менску ўпершыню прайшоў «Чарнобыльскі шлях».

Чарнобыльскі шлях-2016
Чарнобыльскі шлях-2016

У гэты дзень нарадзіліся

1863 — Яўстафі Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, пэдагог.

1929 — Юры Туронак, беларускі гісторык.

1929 — Мікалай Сьлюнькоў, дзяржаўны дзяяч БССР.

1989 — Надзея Папок, беларуская вясьлярка на байдарцы.

У памяці

1883 — памёр Напалеон Орда, беларускі мастак, кампазытар, пісьменьнік.

Напалеон Орда
Напалеон Орда

2002 — памёр Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, актор, прадусар.

Магіла Міхаіла Пташука на Ўсходніх могілках у Менску
Магіла Міхаіла Пташука на Ўсходніх могілках у Менску

2012 — памёр Ігар Чаквін, беларускі гісторык і этноляг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG