Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былыя супрацоўнікі адміністрацыі Абамы дадуць паказаньні ў Сэнаце


Юрыдычны камітэт Сэнату ЗША абвясьціў, што былы кіраўнік Нацыянальнай службы выведкі Джэймс Клэпер і былы намесьнік генэральнага пракурора Салі Етс пагадзіліся даць паказаньні на слуханьнях аб умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкую выбарчую кампанію 2016 года.

У студзені гэтага года спэцслужбы ЗША прыйшлі да высновы, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін мог асабіста распарадзіцца аб арганізацыі хакерскіх нападаў на сэрвэры палітычных групаў, зьвязаных з Дэмакратычнай партыяй. Кіраўнікі чатырох камітэтаў Кангрэсу абвясьцілі пра намер правесьці сваё ўласныя расьследаваньне ў гэтай справе.

Кіраўнік юрыдычнага камітэта верхняй палаты Чарлз Грасьлі заявіў, што Клэпер і Етс выступяць 8 траўня на слуханьнях у падкамітэце па злачыннасьці і тэрарызму

Двое былых высокапастаўленых супрацоўнікаў адміністрацыі прэзыдэнта Барака Абамы, а таксама экс-дырэктар ЦРУ Джэймс Брэнан у сакавіку павінны былі даць паказаньні ў камітэце па выведцы Палаты прадстаўнікоў, але слуханьні былі скасаваныя кіраўніком камітэту Дэвінам Нунэсам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG