Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія памежнікі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна


Блогер Сяргей Пятрухін затрыманы на памежным пераходзе ў Берасьці па вяртаньні з Польшчы. Верагодна, яго даставяць у ізалятар часовага ўтрыманьня.

Пра затрыманьне Сяргея Пятрухіна распавёў Свабодзе яго калега Зьміцер Гарбуноў:

«Яго затрымалі прыблізна а 17 гадзіне. Сяргей разам са знаёмым сеў на цягнік у Тэрэспалі, прыехаў на беларускі кантроль і яго забралі памежнікі беларускія. Тэлефон і некаторыя свае рэчы Сяргей перадаў праз знаёмага, ведаючы, што яго забяруць на суткі», — распавёў Зьміцер Гарбуноў.

14 сакавіка блогерам Сяргею Пятрухіну і Зьмітру Гарбунову былі прысуджаныя 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі праціўнікаў дэкрэту № 3. Аднак Сяргей Пятрухін пра вырак даведаўся завочна, бо напярэдадні ён зьехаў у Польшчу на журналісцкую стажыроўку.

Сяргей Пятрухін — вядомы на Берасьцейшчыне блогер. Разам са сваім калегай Зьмітром Гарбуновым стварыў на Youtube канал «Народны рэпартэр», які стаў папулярны дзякуючы расьсьледаваньням праяў карупцыі. Калі выйшаў закон аб узнагароджаньні да 50 базавых велічыняў звычайным грамадзянам, якія выкрываюць карупцыю, Пятрухін зьвярнуўся да ўладаў па гэтую ўзнагароду, аднак яго праігнаравалі. Сяргей іранізуе, што «тут нават не ў грошах справа, няхай бы хоць грамату якую далі за барацьбу з карупцыяй». Да сваёй блогерскай дзейнасьці Сяргей Пятрухін быў акторам берасьцейскага тэатру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG