Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала менчука, у вакне якога вісеў бел-чырвона-белы сьцяг


Супрацоўнікі міліцыі патрапілі у кватэру менчука Сяргея Манкевіча. Праваахоўнікі дамагліся ад гаспадара зьняць бел-чырвона-белы сьцяг, які амаль суткі вісеў у раскрытым вакне з унутранага боку.

Свабода дазналася, што кватэра Сяргея Манкевіча месьціцца акурат насупраць вокнаў кабінэту міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.

Сьцяг у кватэры насупраць МУС
Сьцяг у кватэры насупраць МУС

Таксама бел-чырвона-белы сьцяг вісеў недалёка ад скульптурнай выявы расейскага гарадавога, якую ўрачыста адкрыў Ігар Шуневіч да 100-годзьдзя беларускай міліцыі.

За пэрформанс з накідваньнем пятлі на шыю царскаму паліцэйскаму быў прыцягнуты да адказнасьці Вячаслаў Касінераў.

Сяргей Манкевіч доўгі час адмаўляўся адчыняць дзьверы. Але ўрэшце выйшаў да міліцыянтаў і быў затрыманы.

Пасьля 19:00 Сяргея Манкевіча адпусьцілі з Маскоўскага РУУС у Менску.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG