Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Парашэнка правядуць перамовы на «чарнобыльскай тэрыторыі»

абноўлена

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка разам з са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам заўтра, 26 красавіка, наведаюць шэраг аб’ектаў на Чарнобыльскай АЭС.

Як паведамілі Радыё Свабода ў прэсавай службе ўкраінскага прэзыдэнта, Пятро Парашэнка ды Аляксандар Лукашэнка ўшануюць памяць загінулых у выніку чарнобыльскай катастрофы, а таксама правядуць перамовы на тэрыторыі Беларусі.

Адпаведная інфармацыя зьявілася і на сайце president.gov.by.

Удакладняецца, што Парашэнка і Лукашэнка наведаюць атамную станцыю і размешчаныя побач зь ёй аб’екты. Асноўная ўвага будзе нададзена захадам дзеля падтрымкі на належным узроўні радыяцыйнай бясьпекі, што непасрэдным чынам закранае інтарэсы жыхароў абедзвюх краінаў.

Плянуецца, што прэзыдэнты азнаёмяцца з узьвядзеньнем новага ахоўнага збудаваньня і захоўваньнем адпрацаванага ядзернага паліва, ушануюць памяць ліквідатараў і пацярпелых у выніку аварыі.

Сярод іншага будуць абмеркаваныя пэрспэктывы мірнага ўрэгуляваньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Тым часам 26 красавіка ў Менску пройдзе традыцыйны «Чарнобыльскі шлях», дазволены гарадзкімі ўладамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG