Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд працягвае блякаваць доступ беларускай прадукцыі ў Расею


Расейскае ведамства ў наглядзе за якасьцю прадукцыі забараніла пастаўкі мяса і рыбнай прадукцыі з шэрагу прадпрыемстваў Беларусі.

Як паведамляецца ў матэрыялах ведамства, такое рашэньне прынятае па выніках праверкі, праведзенай у красавіку спэцыялістамі службы.

У прыватнасьці, абмежаваньні ўведзеныя ў дачыненьні да ТАА «Камчацкая рыба» (перапрацоўка і захоўваньне рыбнай прадукцыі), «Столінпрамгандаль» (забой і перапрацоўка мяса сьвіней і буйной рагатай жывёлы), Любанскай каапэрацыі (разьбіраньне сьвініны і ялавічыны), Пінскага мясакамбінату, ТАА «Мяскоў-МПП» і ЗАТ «МераГолд» (захоўваньне сьвежамарожанай рыбы і морапрадуктаў).

Беларускія вытворцы падазраюцца ў пастаўках украінскай ялавічыны пад выглядам беларускай, акрамя таго, маюцца прэтэнзіі адносна вэтэрынарна-санітарнай бясьпекі асобных харчоў.

Напачатку траўня экспэрты Рассельгаснагляду плянуюць чарговую рэвізію прадпрыемстваў Беларусі, якія вырабляюць мясную, малочную і рыбную прадукцыю.

XS
SM
MD
LG