Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У АБСЭ лічаць, што існуе пагроза жыцьцю назіральнікаў у Данбасе


Намесьнік кіраўніка маніторынгавай місіі АБСЭ Аляксандар Хуг
Намесьнік кіраўніка маніторынгавай місіі АБСЭ Аляксандар Хуг

Назіральнікі спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ў Данбасе за апошнія два гады каля 200 разоў падвяргаліся небясьпецы.

Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка місіі Аляксандар Хуг. Ён адзначыў, што гаворка ідзе пра страляніну ў кірунку альбо паблізу назіральнікаў, пагрозах, а таксама выпадках пашкоджаньні тэхнічных сродкаў місіі, у тым ліку беспілётнікаў, камэр і аўтамабіляў. Ад якога з бакоў канфлікту ў Данбасе зыходзяць пагрозы, Хуг не ўдакладніў.

Напярэдадні на непадкантрольнай Кіеву тэрыторыі ў Луганскай вобласьці Украіны аўтамабіль АБСЭ падарваўся на міне. Адзін назіральнік загінуў, яшчэ двое былі параненыя. ЗША і Эўразвяз заклікалі расьсьледаваць тое, што адбылося.

Відэа выбуху аўтамабіля місіі АБСЭ ў Луганскай вобласьці
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:26 0:00
Наўпроставы лінк

Служба бясьпекі Ўкраіны распачала крымінальную справу па артыкуле «тэракт». У самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспубліцы» абвінавацілі ў гібелі супрацоўніка АБСЭ ўрадавыя войскі.

З заўтрашняга дня назіральнікі плянуюць часткова аднавіць патруляваньне ў зоне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG