Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да наваполацкага прадпрымальніка прыйшлі зь ператрусам за абразу Лукашэнкі


У полацкага актывіста Генадзя Берданева канфіскавалі пляншэт, каб спраўдзіць, ці абражаў ён Лукашэнку.

Пасьля 20-й вечара ў кватэру да актывіста, аднаго зь лідараў прадпрымальніцкага руху Генадзя Берданева прыйшлі прадстаўнікі Сьледчага камітэту. Патлумачылі, што будуць шукаць прыкметы парушэньня артыкулу 368 Крымінальнага Кодэксу, які прадугледжвае адказнасьць за абразу прэзыдэнта.

Як патлумачыў Генадзь Берданеў, ператрус справакаваў асабісты данос ягонага калегі, гэта яму пацьвердзілі міліцыянты, якія праводзілі ператрус:

«Наваполацкі прадпрымальнік Сяргей К. назваў мяне „стукачом“. А я — яго. Той вырашыў ня стрымлівацца ў словах і напісаў на мяне заяву — што, маўляў, я абразіў яго. І таксама — што абражаю у сацыяльных сетках Аляксандра Лукашэнку».

Паводле Генадзя Берданева, ператрус ужо завяршаецца. І міліцыянты рыхтуюцца забіраць для праверкі ягоныя дэвайсы. Ужо забралі пляншэт, каб праверыць ягоныя допісы ў сацыяльных сетках.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG