Дагавор на куплю відэаматэрыялаў быў узгоднены бакамі раней і павінен быў уступіць у дзеяньне 1 траўня, але цяпер падпісаньня не адбудзецца, паведамляе Reuters.
21 красавіка агенцтва Reuters апублікавала артыкул, у якім сьцьвярджаецца, што Расейскі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў распрацаваў плян ўмяшаньня ў выбары ў ЗША. Паводле інфармацыі Reuters, усяго было падрыхтавана два дакумэнты. Адным прадугледжвалася фармаваньне станоўчага вобразу выгаднага Крамлю кандыдата. Другім — распаўсюд інфармацыі аб парушэньнях на выбарах. Працаваць на імідж патрэбнага кандыдата нібыта павінны былі падкантрольныя медыягрупе «Россия сегодня» тэлеканал Russia Today і інфармацыйнае агенцтва Sputnik, сцвярджае Reuters.