Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі параўнаў цэнтры для мігрантаў з канцэнтрацыйнымі лягерамі


Папа Рымскі Францішак заклікаў усе краіны сьвету спыніць утрымліваць мігрантаў у спэцыяльных цэнтрах, многія зь якіх, паводле яго слоў, нагадваюць канцлягеры.

Пры гэтым ён высока ацаніў дзейнасьць уладаў тых дзяржаў, якія актыўна дапамагаюць мігрантам, вылучыўшы сярод іх Грэцыю і Італію.

Францішак адзначыў, што ў сучасным сьвеце міжнародныя пагадненьні здаюцца больш важнымі, чым правы чалавека.

Папа зрабіў гэтую прамову на сустрэчы з семʼямі бежанцаў у каталіцкім касьцёле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG