Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр музычны крытык Анатоль Мяльгуй


Сёньня пайшоў з жыцьця музычны крытык, журналiст i пiсьменьнiк Анатоль Мяльгуй. Прычына сьмерці, як паведамляе сайт delaemvmeste.by, сардэчны прыступ. Яму было 59 гадоў.

Пахаваньне адбудзецца 26 красавiка ў рытуальнай зале крэматорыяа 13:00.

Анатоль Мяльгуй быў адным з самых вядомых сучасных беларускіх музычных крытыкаў i стваральнікаў рок-руху ў Беларусі, аўтарам вялікай колькасьці рэцэнзій і публікацый на музычную тэму. Ён удзельнічаў у арганізацыі першых беларускамоўных рок-фэстаў «Тры колеры-І» і «Тры колеры-ІІ» (у якіх упершыню на сцэну выйшлі гурты «Мроя», «Бонда» і іншыя).

Сумесна зь Вітаўтам Мартыненкам выдаў кнігi пра айчынны рок — «Праз рок-прызму» і «222 альбомы беларускага року і ня толькі...». Апошняя была адзначана спэцыяльным прызам на Рок-каранацыі-2006.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG