Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Траціна французаў ня пойдзе на выбары, а другая траціна ня ведае за каго галасаваць


У суботу галасаваць пачалі жыхары заморскіх тэрыторый краіны, а таксама французы, якія жывуць у ЗША і Канадзе.

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць 11 кандыдатаў.

Фаварытам апошніх апытаньняў зьяўляецца праэўрапейскі цэнтрыст Эмануэль Макрон, аднак экспэрты лічаць яго слабым бокам адсутнасьць сваёй партыі. На другім месцы лідэр ультраправых Марын Лё Пэн, якая выступае супраць эўраінтэграцыі, міграцыйнай палітыкі Эўразьвязу і адзінай эўравалюты. Прадстаўнік леварадыкальнага палітычнага крыла Жан-Люк Мэляншон заклікае выйсьці з міжнародных гандлёвых пагадненьняў і NATO. Рэпутацыя кандыдата кансэрватараў Франсуа Фіёна сурʼёзна пацярпела праз скандалы зь незаконным працаўладкаваньнем яго родных.

Каля траціны французаў да гэтага часу ня вызначыліся, і каля траціны не зьбіраюцца ўдзельнічаць у галасаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG