Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы знайшлі цела стрыечнага ўнука Браніслава Тарашкевіча. Ён быў «выклятым жаўнерам»


Лявон Тарашкевіч
Лявон Тарашкевіч

Польскія гісторыкі назвалі імёны ахвяраў камуністычнага тэрору ў Польшчы пасьля ІІ сусьветнай вайны. Сярод 12 асобаў, чые прозьвішчы былі ў пятніцу агучаныя Інстытутам нацыянальнай памяці, ёсьць стрыечны ўнук аўтара беларускай артаграфіі Браніслава Тарашкевіча Лявон.

Лявон Тарашкевіч нарадзіўся ў 1925 годзе ў Дуйсбургу ў заходняй Нямеччыне. Яго бацька Ўладыслаў быў пляменьнікам Браніслава Тарашкевіча. Падчас ІІ сусьветнай вайны Лявон быў асуджаны Гестапа да сьмяротнага пакараньня за дапамогу вязьням канлягеру, але яму ўдалося ўцячы ад пакараньня. Ён уступіў у савецкі партызанскі атрад, аднак пасьля адмовы супрацоўнічаць з камуністычнымі спэцслужбамі, трапіў у лягер НКВД.

Празь месяц Тарашкевіч уцёк з цягніка, які вёз яго ў СССР, і далучыўся да антыкамуністычнага польскага партызанскага руху. На заходнім Палесьсі Лявон Тарашкевіч кіраваў атрадам арганізацыі «Свабода і незалежнасьць» (Wolność i Niezawisłość ). У 1947 годзе быў забіты супрацоўнікам Упраўленьня бясьпекі і пахаваны на могілках у вёсцы Семян (Люблінскае ваяводзтва). Устанавіць асобу Тарашкевіча ўдалося дзякуючы экспэртызе ДНК.

ipn.gov.pl
ipn.gov.pl

Імёны выяўленых гісторыкамі ахвяр камунізму былі агучаныя падчас урачыстасьці у Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве з удзелам прэзыдэнта Анджэя Дуды. На цырымоніі прысутнічалі і сваякі Лявона Тарашкевіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG