Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскаму нафтаваму гіганту забаранілі працаваць з расейскай кампаніяй


Рашэньне прынята Міністэрствам фінансаў ЗША пасьля кансультацый з прэзыдэнтам Трампам.

Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла аб тым, што ня будзе рабіць выключэньні для кампаніі Exxon, якая папрасіла часова адмяніць санкцыі, якія забараняюць рэалізацыю сумесных праектаў з расейскай карпарацыяй «Роснефть».

«Пасьля кансультацый з прэзыдэнтам Дональдам Трампам, міністэрства фінансаў ня будзе прадастаўляць часовыя дазволы для амэрыканскіх кампаній, уключаючы Exxon, на вядзеньне буравых работ, забароненых дзеючымі ў дачыненьні да Расеі санкцыямі», — гаворыцца ў заяве кіраўніка мінфіна Стывена Мнучына.

Нагадаем — на гэтым тыдні нафтавы гігант Exxon Mobil зьвярнуўся да адміністрацыі Дональда Трампа з просьбай зрабіць для яго выключэньне з рэжыму санкцый супраць Расеі, дазволіўшы кампаніі аднавіць бурэньне ў раёне Чорнага мора з расейскім партнэрам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG